Казка пра восень – Осенний утренник » Восень прыйшла i прынесла дары». ГУО «Кормянский детский сад Добрушского района»

Содержание

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе ~ Проза (Сказка)

Ирина Беларусова

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе

Добры восеньскі вечар мае маленькія сябры! Дзень стаў кароткі, за акенцам ужо сцямнела, у небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку і яе сяброў.
У весачку, дзе жыве Iвонка з матулей, татам, Антоськай і Савоськай прыйшла восень. Лісце на дрэвах стала разнакаляровым, у паветры лятаюць павуцінкі, зямельку пакрыў залаты дыван. Такая прыгажосць навокал!
Захацела наша Івонка ў лес за грыбамі схадзіць. Узяла кошык, паклала ў яго яблыкі, хлеба, бутэлечку малака і канешне не забыла пра Антоську і Савоську. Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, смяялася, нешта расказвала сябрам і за размовамі непрыкметна дабраліся да лесу. У восеньскім лесе было ціха. Не чутно зязюлі, бо паляцелі яны ў цеплыя краіны. Калі-нікалі гэту цішыню зрушаў стук дзятла, ці спеў сініцы. Наперадзе паказалася сонечная палянка, спадарожнікі прыпыніліся на ей. Івонка разаслала хустачку, паклала на яе сваю ежу і пачала шукаць грыбы. У траве пад елачкай хаваліся тоўсценькія баравікі, а зусім побач красуні лісічкі, быццам маленькія дзеткі, таўкліся пад бярозкамі ў шакаладных капялюшах абабачкі. Але хіба можна схавацца ад зоркіх вачэй нашай гарэзы? Не… І вось ужо поўны кошык, прыстала Івонка і вырашыла трошкі адпачыць і падсілкавацца.

Зірнула на хустачку з ежай, але што ж гэта? Дзе яблыкі? Можа Антоська з Савоськам з′елі? Не, яны не маглі так зрабіць. Пачала азірацца дзяўчынка па баках, і ўбачыла яблык, які рухаўся. Здзівілася гарэза. У яблык няма ног! Яна хуценька падбегла і засмяялася. На яе паглядаў спужанымі вочкамі вожык, на калючках якога быў яблык.
— Вось хто частаваўся яблыкамі!
Калі ласка! Не шкада. У нас есць хлеб і малако, а яблык дома шмат-весела сказала Івонка.
Вожык папоўз далей, а сябры падсілкаваўшысь, у добрым настроі, з поўным кошыкам грыбоў пайшлі дамоў.
Вось такая казка пра дзяўчынку Івонку і яе сяброў, якія гулялі па восеньскім лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі…
І сабачкі і каты
Павярнулісь на бачкі,
Дрэвы золатам блішчаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Малышы ўжо паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі…

09.10.2013 г.

Казкi і апавяданні — Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой



Казкi і апавяданні — Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой

Сказки и рассказы

-Казачная аповесць Прыгоды дзіцячага аўтамабіля-

-Казачная аповесць Маленькая прынцэса беларускага лесу-

-Навагоднія казкі-

-Для малянят-

-Для дашкольнікаў-

-Для малодшых школьнікаў-

-Для сярэдняга школьнага ўзросту-

-Для юнацтва-

-Успаміны-

-кніга «Чароўная сняжынка»-

-кніга «Лясныя казкі»-

-кніга «Казкі сінявокай зямлі»-

-кніга «Вялікая і Малая Мядзведзіцы»-

-кніга «Добрыя справы»-

-кніга «Все краски белого света»-

-кніга «Вясёлка над лесам»-

Сказки и рассказы

Іван Навуменка — Пачыналася восень — Кароткі змест / Краткие содержания

   Пачыналася восень. Яшчэ горача свяціла сонца. Зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай. У кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды. Буяла яшчэ на лугавінах зялёная атава. У палісаднічках наперагонкі хваліліся сваёй прыгажосцю жоўтыя вяргіні і астры. Але ўсеўладная восень неадступна цікавала за гэтымі апошнімі праявамі летняга жыцця. Яна ўжо заслала суцэльным залацістым абрусам палі збажыны. Злёгку рассерабрыла шаты разгалістых прыдарожных бяроз. Паветра напаіла той празрыстасцю і чысцінёй, якая бывае толькі цёплай лагоднай восенню.

   Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца. Шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло. Сагрэтая яго ласкай зямля адказвае буяннем жыцця.
   Цёпламу яснаму дню радуецца кожная жывая істота. Над маёй галавой, на бярозе, цінькаюць сініцы. Прабуюць моц сваіх крылаў прыгожыя ластаўкі. На маленькім лапіку зямлі ідуць свае клопаты і турботы. Некуды спяшаецца цягавітая мурашка. Уверх па сцяблінцы паўзе спакойная божая кароўка.
   Над Прыпяццю сінее лес. Адтуль нясе густым водарам, сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну. Шырокая лугавіна прымешвае свайго да гэтай багатай і разнастайнай гамы: пахне аерам, мурагом, салодкай медуніцай.
   Я думаю пра восень. Мабыць, памыляюцца тыя пісьменнікі, якія бачаць у восені толькі заміранне жыцця. Здаецца, усё якраз наадварот.
   Жыццё ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйшага круга. Бяроза адшумела зялёным лісцем і паслала ў свет, можа, мільёны новых бярозак, схаваных у яе лятучым насенні.
   Дайце гэтаму насенню пульхную глебу, трошкі святла і цеплыні – і народзіцца новы бярозавы гай…
   Восень – гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця. Няхай прыгрэе сонца, і тады за цёплым летам адразу пачнецца вясна, без ніякай восені і зімы, без ніякага перапынку. Хіба ўвосень не расцвітае прыгажуня яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета? Нездарма, відаць, нашы далёкія продкі кожны новы год жыцця пачыналі з восені…

Вершы пра восень | Диалоги мам

ВОСЕНЬ
Надакучыла восені
Паннай быць залатою,
Пажадала застацца
Дзеўчыной маладою.

Той калінкаю кволай,
Сумнай і закаханай,
Прыгажуняй рабінай,

У каралі прыбранай.

Палявою бярозкай,
Віхраста прычэсанай,
І той песняй журботнай,
У вырай панесенай.

Адкупілася восень
Дарагімі дарамі.
Развіталася з просінню
Праліўнымі дажджамі,

Туманамі грыбнымі,
Вятрамі галоснымі,
Кучаравымі хмарамі
Ды скрыпучымі кроснамі.

Да наступнага году!
Да багатага ўроду!
Да ўбораў мядзяных!
Да вяселляў жаданых!
(Л. Полазава)

             ***

Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца —
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
(У.Мароз)

ВОСЕНЬ
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,

Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,

Вешала іх ля страхі.

Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
(І. Багдановіч)

КОЛЕРЫ ВОСЕНІ
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.

На спелых гронках
Арабіны —
Бялюткіх нітак
Павуціна.

А за сцяжынкай
Паглядзі ты —
Зялёнай руні
Аксаміты.

І немагчыма
Надзівіцца
На восень —
Цуда-чараўніцу…
(В. Шымук)

АСЕННІ МАЛЮНАК
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.

Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
(М.Сабалеўскі)

ЗАЛАТАЯ АСЕННЯЯ РАНІЦА…
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
І ніяк не дастане да дна…

Мітусіцца лісцё па аселіцы,
Як дзвіна матылькоў-мітульгі.
І ўзвее яна, і пасцелецца,
Распаветрыцца на берагі.

А яны, берагі-беражыстыя,
На срымаюць асенні напеў.
І ліецца, віецца сукрысты ён
І разгортваецца каля дрэў

Прытулі, прыхіні на апошняе
І згадай гэты дзень залаты,
Што над пушчай, згалелымі пожнямі
Рассыпаў залатыя лісты.

Рассыпаў і раскідваў прыгоршчамі
На красу, на жаль, на ўспамін.
Развітальная хвіля найгоршая,
яна можа і сэрца спаліць.

Не бядуй, не гаруй – пад цяжарамі
Мне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,
З-за балота мігціць, за выгарамі
Прамяніцца пярэстая гаць.

Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:
Я прыду, я вярнуся ізноў.
Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,
Як для тых засмучоных лістоў.

Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою – бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
Кармазынам гарыць небакрай…
(У. Дубоўка)

ПАЛЬЦЫ ЖОЎТЫХ КЛЯНОВЫХ ЛІСТОЎ
Пальцы жоўтых кляновых лістоў
Мкнуцца восень схапіць за шыю.
Не парушыць яе хараство,
Не парушыць лісты залатыя.

Клён у вокны забразгатаў,
Адгукнулася каняю рэха.
Месяц рваў арэхі з куста,
Раскідаў над сусветам арэхі.

Яны ў воўне блакітнай ляглі
і плывуць над зямлёю шырокай.
Закрасуе ізноў на зямлі,
Хараство закрасуе навокал.

Ахіне нас, атуліць усіх,
Дасць у сэрцы, на думкі патолю.
Прынясе летуценняў сваіх
Нам у сінім цудоўным прыполе.

Восень выплача слёзы ўсе,
Каб іх людзі ніколі не зналі.
У нябеснай блакітнай красе
радасць ходзіць бясконцаю хваляй.

Яна прыйдзе і да камяніц,
Яна прыйдзе пад шэрыя стрэхі.
Ліставея міне, адшуміць
І рассыплецца каніна рэха…
(У.Дубоўка)

ЕДЗЕ ВОСЕНЬ
Змоўкла наваколле,
Лес адгаманіў.
Едзе восень полем

На рабым кані.
А за сінім борам —
Я разгледзеў сам —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.
(В. Рабкевіч)

ВОСЕНЬ, ВОСЕНЬ ЗАЛАТАЯ
Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.

Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!

Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.

Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.
(С. Новік-Пяюн)

            * * *
Лісцё ў кастрычніку ляціць
На мокрую траву.
Ля весніц клён стары стаіць,
Схіліўшы галаву.

Пяюць вятры, нясуць яны
Халодны змрок і сум.
І сцелюць лісцяў дываны —
Асеннюю красу.

Цябе любіў я і люблю,
Мой звонкі лістапад.
Бы ў грудзі, грукае ў зямлю
Антонаўскі апад.

На ўзлёце крылле распусціў
Знясілены вятрак.
Ён жорны цэлы век круціў,
Стаміўся, небарак.

Калючы дождж яго дзяўбе,
А ён з-пад самых зор
Глядзіць, паставіўшы сябе
Вятрам наперакор.
(М. Хведаровіч)

ЛІСТАПАД
З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна —
Ўсё адменіцца,
I галінкі ізноў
Зазяленяцца.
(Я. Купала)

Дары восені. Сцэнарый школьнага свята.

Н.М. ЮХО настаўніца СШ №4 г. Нясвіжа. Пачатковая школа Верасень 2004 г.

Падрыхтоўка да свята

Чацвёрты год я працую па тэхналогіі «Крок за крокам». Са сваёй метадычнай скарбонкі прапаную сцэнарый свята, прысвечанага восені, якое я правяла ў канцы I чвэрці мінулага навучальнага года ў падрыхтоўчым класе. Галоўнае ў гэтым мерапрыемстве — сумесная работа педагогаў (настаўніка, выхавальніка, настаўніка музыкі), бацькоў і дзяцей. Працуючы разам, педагогі бліжэй знаёміліся з вучнямі і іх бацькамі, вызначалі накірункі далейшай дзейнасці.
Бацькі разам з дзецьмі рыхтавалі да свята кароны: 20 дзяцей — 20 карон з выявамі дароў восені. У класе загадзя вывесілі вялікі плакат з надпісам «Дары восені», на якім былі пералічаны назвы агародніны, садавіны, грыбоў (капуста, бурак, агурок, памідор, цыбуля, яблык, сліва, груша, баравік, арэхі і інш.). Насупраць кожнай назвы быў радок, на якім бацькі маглі запісаць прозвішча і імя свайго дзіцяці (каб кароны не паўтараліся). Побач быў змешчаны яшчэ адзін плакат: «Сустракаем восень»
Бацькі выбіралі заданне і падпісвалі пад ім свае прозвішча.
Я і выхавальнік падбіралі вершы беларускіх паэтаў. I дарослыя, і дзеці працавалі дружна, з агеньчыкам. Сумесная работа дала добры плён: свята прайшло на высокім узроўні.

Сцэнарый свята

Дзеючыя асобы:
Вядучы — настаўнік.
Восень — выхавальнік.
Чытальнікі — вучні.

Першая частка свята праходзіць у зале, упрыгожанай восеньскім лісцем, дарамі восені — агароднінай і садавіной.
1-ы чытальнік. Запрашаем на свята, сябры. Заходзьце ў госці да нас.

(Дзеці ўваходзяць у залу пад музыку.)

2-і чытальнік.
Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць паволі
Кучы хмар, як валакно.
3-і чытальнік.
Дожджык сее без прыпынку;
Вецер свішча так, як звер…
Колькі лужын каля ганку.
А гразі, гразі цяпер!..
Вядучы. А калі гэта бывае, сябры?
(Дзеці адказваюць.)
4-ы чытальнік.
Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
5-ы чытальнік.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
6-ы чытальнік.
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
Выйшла на спатканне мне.
7-ы чытальнік.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.

Восень (у яе на галаве залатая карона, у руках кошык з дарамі восені). Прывітанне, дзеці! Вітаю ўсіх дарослых! Пра каго гэта вы так прыгожа гаворыце?
Вучні. Пра цябе, Восень! Мы пра цябе і спяваць можам.

(Дзеці спяваюць песню пра восень, якую развучылі на уроку музыкі.)

Восень. Дзякуй вам! Дык якая я?
Вучні. Прыгожая, залатая, багатая, грыбная, дажджлівая, сырая…
8-ы чытальнік.
Зачаруе агнём
маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом памахае
бусліным,
А пасля, а пасля ліст апошні
сарвецца…
Ды не знаю, чаму ты мне, восень, па сэрцу.

(Дзяўчынкі выконваюць танец з кляновымі лістамі або каляровымі стужкамі.)

9-ы чытальнік.
Штосьці ад бярозы лісце адлятае,
Кажуць, у дарозе восень залатая,
Ты ўсё бліжай, бліжай…
Не спяшайся, восень!
10-ы чытальнік.
Ты прыходзь тады ўжо,
Як пажнём, пакосім,
Хлебным караваем
Мы цябе сустрэнем,
Бульбу як скапаем,
Кошыкамі зносім.

(Вядучы прапануе дзецям дыдактычную гульню «Назаві першы гук».)

(Вучні называюць дары восені і вызначаюць першы гук у гэтых словах: капуста — [к]; буракі — [б]; алыча — [а]; вінаград — [в]; бульба — [б] і г. д.)

11 -ы чытальнік.
Шумяць па-асенняму пушча і бор,
На дрэвах, кустах залацісты убор.
Заможная восень прыйшла у калгас,
Дарамі багатымі радуе нас.

12-ы чытальнік.
На полі калгасным
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.

Вядучы. Станем у карагод. Спытаем у Восені, што яна нам прынесла.
13-ы чытальнік.
Восень! Восень! Прывітанне!
Рады мы тваім дарам.
У цябе мы запытаем:
Вучні (хорам). Што прынесла, Восень, нам?
Восень. Я прынесла вам мукі (дастае з кошыка).
Вучні. Значыць, будуць пірагі?
Восень. Я прынесла грэчкі.
Вучні. Будуць перапечкі.
Восень. Буракоў, капусты, круп.
Вучні. Будзе боршч і будзе суп.
Восень. А ці рады вы ігрушам?
Вучні. На зіму мы іх насушым.
Восень. Ну, а яблыкі — што мёд!
Вучні. На варэнне і кампот.
Восень. Я прынесла мёду.
Вучні. Поўную калоду!
14-ы чытальнік.
Ты і яблыкаў, і мёду,
Ты і хлеба нам дала!
Ну, а добрае надвор’е
Ты для нас не прыпасла?
Восень. Я пашлю вам дожджык з неба.
Вучні. Не, не хочам! Нам не трэба!

(Дзеці выконваюць песню пра восень.)

15-ы чытальнік.
Восень, ты стаіш наўкола.
I з табою разам
Мы прыйшлі у школу.
Вядучы. А ці хочаш, Восень, да нас у клас?
Восень. Хачу! Але я без падарункаў. Па дарозе на мяне наляцеў вецер і раскідаў іх.
Вядучы. Іх, напэўна, падабралі нашы госці.

(У руках дарослых выразаныя з каляровай паперы лісты бярозы, дуба, клёна, арэшніка. На гэтых лістах напісаны загадкі, якія чытаюць госці. Вучні адгадваюць загадкі, а Восень уручае свае дары таму, хто даў правільны адказ.)

Загадкі:

Вісіць зялёны, ляціць жоўты, ляжыць чорны. (Ліст.)

Не шкадуюць мяне, мнуць,
У печ гарачую кладуць.
Як дастануць, дык нажом
Будуць рэзаць за сталом. (Хлеб.)

3 яе цудоўныя салаты,
Прыгатаваць мы вельмі рады,
Хоць злая, горкая, але
Хай будзе часта на стале. (Рэдзька.)

Стаіць у шоламе агністым
На ўзлеску воін ганарысты.
Ад мух ахоўвае ён бор,
Завём яго мы… (Мухамор).

Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць,
А як толькі з’яўлюся,
Хавацца пачынаюць. (Дождж.)

Закаціўся пад плот,
Лёг у баразёнцы,
Паласаты жывот
Грэючы на сонцы. (Гарбуз.)

Сакавіты, круглаваты
Здаравяка гэты
Нам патрэбен на салаты
I на вінегрэты. (Бурак.)

Не крот, а капае,
Лап не мае, а сеянае
3 зямлі выбірае. (Бульбакапалка.)

Стаіць кіёк, а на тым кійку клубок. (Капуста.)

Другая частка свята праводзіцца ў класе. Калі вучні ідуць з залы ў клас, яны бачаць на падаконніках у калідоры садавіну і агародніну. Хлопчыкі павінны сабраць садавіну, а дзяўчынкі — агародніну.
У класе вучні сядаюць па 4 чалавекі. Утвараецца 5 груп. Бацькі і Восень сядаюць насупраць дзяцей, каб назіраць за іх работай. Перад дзецьмі матэматычныя вееры, ручкі і выразаныя з паперы кляновыя лісты, на якія наклеены аркушы паперы ў клетку, дзе вучні пішуць і малююць.

Вядучы. А цяпер мы пакажам, чаму навучыліся ў школе.

(Работа з матэматычным веерам.)
Заданні:
1. Пакажыце суседзяў лікаў 5, 8, 2.
2. Які лік «ўцёк»?

3. Пакажыце, колькі грыбоў, вавёрак, лісточкаў (на прадметных малюнках 4 грыбы, 3 вавёркі, 6 лісточкаў).

Вядучы. Папрацуем на лістах, якія нам прынесла Восень.
Заданні:
1. Намалюйце тры квадраты.
2. Намалюйце кружкоў на адзін менш, чым квадратаў.
3. Намалюйце трохвугольнікаў столькі, колькі кружкоў і квадратаў разам.

Вядучы. Падoрым гэтыя кляновыя лісты нашым гасцям.

Праводзіцца гульня «Гукавая размінка». Вядучы становіцца тварам да дзяцей і паказвае ім літары а, о, у, ы, з, б.
Вучні артыкулююць гэтыя гукі, не вымаўляючы іх, а дарослыя, якія сядзяць насупраць, адгадваюць.

Вядучы. Восень — вялікая працаўніца. Яна хоча праверыць, ці ўмееце працаваць вы.

Дарослыя далучаюцца да дзяцей, цяпер у кожнай групе ўжо па 8 чалавек. Астатнія бацькі назіраюць за работаю.

Восень. У мяне 5 вялікіх скрынак. У іх прыродны матэрыял: шышкі, жалуды, сухія галінкі, лісты, кветкі, а таксама пластылін, нажніцы, шыла і інш. Кожная група павінна скласці восеньскі букет (вазы стаяць на настаўніцкім стале) і нешта вырабіць з прыроднага матэрыялу.

Пасля заканчэння работы Восень і госці падводзяць вынікі конкурсу. Усім удзельнікам уручаюцца сувеніры.

Восень. Цяпер я раздам вам паштоўкі, разрэзаныя на некалькі частак. 5 груп — 5 паштовак. Група, якая першай складзе паштоўку, атрымае прыз.

Праводзіцца рынг «Прыказкі і прымаўкі». Госці чытаюць прыказкі і прымаўкі, а тлумачаць іх дзеці. Калі вучні не спраўляюцца з тлумачэннем, на дапамогу ім прыходзяць дарослыя.
Выкарыстоўваюцца наступныя прыказкі і прымаўкі:

Увосень усіх за стол просім.
Увосень і верабей багаты.
Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі.
Лета са снапамі, а восень з пірагамі.
Кто весной трудиться рад, будет осенью богат. I інш.

Восень. Дзякуй, сябры, за актыўны ўдзел у нашым свяце! Частую ўсіх багатым восеньскім караваем!



Яшчэ на гэту тэму:
Святы восені     Свята Ураджаю     

Прыказкі і прымаўкі пра зіму. ДУА «Шкуратоўскi дзіцячы сад»

Дата: 19 декабря 2015 в 22:53, Обновлено 11 ноября 2016 в 22:19

  • Жнівень збірае, ды вось зіма усё праядае.
  • Больш снегу — больш хлеба.
  • Вялікі іней зімой — лета выдасца цяжкае для здароўя.
  • Хуткая адліга — летам дажджоў не чакай. 
  • У Крещенье мяцеліца — будзе і на Вялікдзень мяцеліца. 
  • У Крещенье палонку поўная — чакай вялікі разліў.
  • У Каляды на ганку, сядзець у Вялікдзень ля печкі.
  • У цёплай зімовай кажушку і маразы як жарт. 
  • У зімовы холад-кожны малады.
  • У пачатку зімы ішоў моцны снег, у пачатку лета пойдзе моцны дождж. 
  • Вераб’і дружна цвыркаюць — гэта да цяпла. 
  • Вароны і галкі садзяцца на поўдзень дзюбамі — да цяпла, на поўнач — да холаду.
  • Завірухі ды завеі ды да лютага наляцелі. 
  • Дзе прыйдзецца зімаваць, там і на печы ляжаць.
  • Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой.
  • Гром зімой — чакай моцныя холаду. 
  • Дзень цемны, ды ноч светлая (зімою). 
  • Доўгія ледзяшы ў канцы лютага — да доўгай вясны. 
  • Днём быў моцны мароз, а да вечара пацяплела — чакай доўгую сцюжу.
  • Дым з трубы слупом — да халадоў. 
  • Калі вялікі іней на дрэвах вісіць гладка, лета будзе урадлівым, з добрай надвор’ем.
  • Калі ў пачатку зімы быў моцны снег, то ў пачатку лета будзе моцны дождж. 
  • Калі да вечара першага лютага на небе шмат зорак, то зіма яшчэ доўга стаяць.
  • Калі зімой завірухі — летам непагадзь. 
  • Калі зімой суха і холадна, то і летам будзе суха і горача. 
  • Калі зімой цёпла — летам будзе холадна.
  • Калі зімою завірухі, то летам чакай непагадзь.
  • Калі зімою іней — то летам раса.
  • Калі зімой суха і холадна, летам суха і горача.
  • Калі зімой цёпла — летам холадна.
  • Калі зімою шуміць лес — чакай адлігі. 
  • Калі вокны пачынаюць пацець пры падвойных рамах — да ўзмацнення марозу.
  • Калі снег выпадае, калі ліст з дрэва не спадае, то зіма будзе лютай. 
  • Калі снег дробны і не хутка сыходзіць, будзе дажджлівы год. 
  • Калі шчыльны снег і мокры, будзе дажджлівае, урожайное лета. 
  • Калі снег сухі і лёгкі, то будзе сухое лета. 
  • Зіма — не лета, апранутая ў футра.
  • Зіма без снегу, ведаць лета без хлеба.
  • Зіма без снегу — не бываць і хлебу. 
  • Зіма брыдзе панурыўшы галаву, а лета бяжыць подскакам. 
  • Зіма ў адну ноч надоўга становіцца. 
  • Зіма ўсё знойдзе, што лета празапас адклала. 
  • Зіма лета палохае, ды ведай сабе растае. 
  • Зіма лодыря марозіць. 
  • Зіма марозная — лета спякотнае. 
  • Зіма ноччу ў двор на дыбачках крадзецца. 
  • Зіма гарэзаваць не толькі ў лесе, а ў нас на носе. 
  • Зіма снежная — чакай лета дажджлівае. 
  • Зіма халодная — чакай лета цёплае. 
  • Зімы ды лета ніяк саюзу няма.
  • Зімовае сонца што мачыха: усім свеціць, ды толькі зусім не грэе. 
  • Зімовыя завірухі прынясуць летні непагадзь. 
  • Зімовы дзянёк з вераб’іны скок. 
  • Зімовы снег глыбокі — летам хлеб высокі. 
  • Зімой завірухі, а летам непагадзь. 
  • Зімой дзень цемны, ды ноч светлая.
  • Зімой лес шуміць да хуткай адлігі. 
  • Зімой месяц дагары ражкамі — быць марозу.
  • Зімой шмат шаці — будзе улетку шмат расы. 
  • Зімой сабакі валяюцца — чакай мяцеліца.
  • Зімой сонца толькі скрозь слёзы-то і смяецца.
  • Зімой суха і холадна — летам суха і горача. 
  • Зімой цёплы кажух кожнаму молодцу люб.
  • Зімою кольца вакол сонца — да непагадзі.
  • Шэрань — прадвеснік снегу. 
  • Шэрань на Міколу — да ўраджаю на наступны год. 
  • Як у лютым гукнецца, так увосень адгукнецца. 
  • Якая Аксіння, такая і вясна. 
  • Якое надвор’е на Стрэчанне, такая і вясна. 
  • Калі зіма здарыцца летам, а лета — зімою, добрых хлябоў не чакай.
  • Калі ў снежні частыя вятры, то ў сакавіку і красавіку на двары будзе золь. 
  • Калі ў пачатку лютага надвор’е ясная — вясна будзе ранняй. 
  • Калі Дзмітрыеў дзень па снезе, то і Вялікдзень па снегу.
  • Калі зіма на Николин день дарогу замятае, дарозе не стаяць. 
  • Калі на Міхайлаў дзень закует, то на Міколу раскует. 
  • Калі ноччу быў іней, то днём снегу не будзе.
  • Кот на печы — да сьцюжы, а котка на падлозе — да цяпла.
  • Чырвоны агонь у печы, і дровы гараць з трэскам — да маразоў. 
  • Крещенье на поўны месяц — быць вялікай вадзе. 
  • Куржевина на дрэвах — да ўраджаю. 
  • Лёд пачарнеў, лес шуміць — чакай адлігі. 
  • Лёд моцна трашчыць — будзе мароз. 
  • Летам лыжкай, а зімой запалкай (малако).
  • Летам праляжыш, зімой з торбай пабяжыш.
  • Шмат снегу — шмат хлеба. 
  • Мароз і жалеза ірве і на ляту птушку б’е. 
  • На Богаяўленне дзень цёплы — хлеб будзе цёмны (густы).
  • На Введенье здараецца і тоўстае леденье. 
  • На Рыгора іней на стагах — да мокрым снезе. 
  • На Еўдакію курыца нап’ецца — вясна будзе цёплай. 
  • На Яфрэма вецер — да сырога годзе. 
  • На Крещенье снег шматкамі — да ўраджаю, ясны дзень — да неурожаю. 
  • На Міколу зіма з цвіком ходзіць. 
  • На Каляды іней — да ўраджаю на хлеб, мяцеліца — пчолы будуць добра раіцца. 
  • На Стрэчанне капель — ураджай на пшаніцу. 
  • На Стрэчанне кафтан з футрам сустрэліся. 
  • На Стрэчанне сняжок — вясной дожжок. 
  • На Стрэчанне раніцай снег — да ўраджаю ранніх хлябоў; калі апоўдні — сярэдніх, калі да вечара — позняй. 
  • На Стрэчанне ушлый цыган футра прадае.
  • На Трыфана зорак у небе шмат — да позняй вясны. 
  • Не было сапраўднай зімы — не будзе нам і лета жаданага.
  • Не той снег, што мяце, ды той, што зверху ідзе. 
  • Новы год — да вясны паварот. 
  • Ноччу іней — днём снег не выпадзе. 
  • Аблокі плывуць нізка — чакай люты мароз.
  • Аблокі ідуць супраць ветра — быць снезе.
  • Адкуль вецер у дзень Спірыдона—сонцавароты, адтуль ён будзе дзьмуць да раўнадзенства. 
  • Першыя маразы нікольскага, за імі — калядныя, калядныя, афанасьевские, грамнічныя, власьевские і благовещенские. 
  • Першы трывалы снег падае ў ночы, денный снег не ляжыць. 
  • Першы снег у снежні шчыльны, мокры і цяжкі — быць вільготным лета, а сухі і лёгкі — быць і лета суху. 
  • Першы снег за сорак дзён да зімы выпадае. 
  • Перад холадам зіма яркая. 
  • Дрэнныя зімовыя дарогі — чакай урожайное лета. 
  • Пасля вялікага ўраджаю бывае і зіма строгая. 
  • Прыйдзе Варвара — заварварят маразы. 
  • Пралье Уласаў масла на дарогі — зіме пара дадому. 
  • Моцна блішчаць зімою зоркі — да марозу.
  • Колькі гадоў, колькі зім не видались.
  • Снег глыбокі — хлеб добры. 
  • Снег ідзе шматкамі — да добрага ўраджаю. 
  • Снягір пад акном зімой зачирикает — чакай адлігі. 
  • Снежная зіма прадвесціць добры рост траў. 
  • Снежныя шматкі буйныя — будзе адліга. 
  • Снежны буран днём прадвесціць мароз ноччу. 
  • Сухі снежань абяцае суш вясной і летам. 
  • Цёплы снежань — да зацяжной зімы, а таксама позняй і халоднай вясны. 
  • Цёплы люты падманлівы: вясна будзе халодная, з замаразкамі. 
  • Трашчыць Варюха, беражы ад марозу нос ды вуха. 
  • Туманны круг каля сонца, роўна як і разарваны круг каля месяца — чакай завеі.
  • Туманы ў лютым звычайна прадказваюць дажджлівы год. 
  • Хвалі зіму толькі пасля Ніколін дня.
  • Халодныя паўночныя вятры ў лютым — гэта да ўраджаю. 
  • Добра сонейка: летам спячэ, а зімой не сагрэе.
  • Я б зімою з’еў грыбок, ды вось балюча снег глыбокі.
  • Ясныя дні у Калядную тыдзень да добрага ўраджаю.

Журнал «Пралеска» — Казка — разумніца і хараство…

Дашкольнае дзяцінства — важны этап у выхаванні ўважлівага слухача, а потым чулага чытача, які любіць кнігу, што дапамагае яму пазнаваць навакольны свет, фарміраваць маральныя пачуцці і ацэнкі, развіваць успрыманне мастацкага слова.

Важнае месца ў жыцці дзяцей дашкольнага ўзросту займаюць казкі, да якіх яны праяўляюць асаблівую цікавасць. Маленькім чытачам казка не дае прамых настаўленняў тыпу «слухайся бацькоў», «паважай старэйшых», «не хадзі з хаты без дазволу», але ў яе змесце заўсёды закладзены ўрок, які яны паступова ўспрымаюць: дзеці любяць герояў, яны ім становяцца роднымі, блізкімі, а значыць, могуць і павінны стаць прыкладам для пераймання.

Казкі вельмі ўмела развіваюць уяўленне, фантазію і творчыя здольнасці дзяцей, фарміруюць эстэтычнае стаўленне да свету. Мае выхаванцы любяць слухаць розныя казкі: і народныя, і аўтарскія, але з найбольшым хваляваннем яны ставяцца да казак, якія склалі разам з мамай і татам.

Стварэнне казак — займальны занятак! Вы атрымаеце велізарнае задавальненне ад гэтага працэсу. Аднак гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі не забудзеце пра пачуццё гумару, будзеце заахвочваць любыя фантазіі сына ці дачкі. Чым прывабней занятак для дзяцей, тым часцей яны ўсміхаюцца.

Рады прапанаваць вашай увазе экалагічныя казкі, якія склалі дзеці старшай групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Свіслачы Гродзенскай вобласці разам з бацькамі ў рамках педагагічнага праекта «Біянкі — дзецям». Прыемнага чытання!

Данута Лобач,

выхавальнік вышэйшай катэгорыі,

дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Свіслач Гродзенскай вобласці

 

Прыкметы восені

 

Маленькі зайчык Сцёпка сядзеў пад кустом і са страхам глядзеў па баках.

— Зайчаня, што з табой? — спытала сінічка Наташка, якая сядзела на галінцы рабіны.

— А ты не бачыш? Нешта ў лесе страшнае адбываецца. Думаю, што гэта злы чараўнік хоча наш цудоўны лес зачараваць.

— Я нічога страшнага не заўважаю, — чырыкнула сінічка.

— Ці не заўважаеш, што сонейка стала пазней па раніцах усходзіць, стала халадней, вецер халодны дзьме, дажджы частыя? Не заўважаеш, што лісточкі на некаторых дрэвах сталі жоўтымі, аранжавымі, чырвонымі? А з некаторых яны і зусім паляцелі?! Бачыш, птушкі кудысьці ляцяць, вавёрачкі каморы запаўняюць ягадамі, грыбамі, арэхамі. Усё гэта нездарма.

— Дзівак ты, — засмяялася сінічка. — Няма ў лесе ніякага злога чараўніка! Проста восень прыйшла. Восень — пара, калі ўсе рыхтуюцца да адпачынку. Дрэвы скідаюць лістоту. Некаторыя звяры, напрыклад, вожыкі і мядзведзі, рыхтуюцца ўпасці ў спячку. Яны будуць спаць усю зіму да вясны.

— А птушкі? — спытаў зайчык.

— А птушкі ляцяць у вырай. Холадна і голадна ім зімой у нашых лясах.

— Сумная гэта восень: лісце ападае, птушкі адлятаюць, звяры спаць кладуцца, — знерваваўся зайка.

— А ты не сумуй, паглядзі навокал, колькі падарункаў нам восень прыгатавала: арэхі, грыбы, ягады. Хіба не стаў наш лес прыгожым у такім рознакаляровым строі?!

Агледзеўся Сцёпка вакол і зразумеў, што лес і сапраўды стаў прыгожы як ніколі. Добрая пара года — восень!

Ульяна Клапацюк

 

Лясная прыгажуня

 

У лесе, на палянцы, расла ялінка. Яна была стройная, прыгожая, з пухнатымі галінкамі. Да яе прыбягалі пагуляць вавёрачкі і зайчаняткі. Прыляталі на яе пухнатыя галінкі птушачкі. Ялінка была рада бачыць кожнаму. І толькі маленькае Ваўчаня прыбегла да яе, паглядзела і сказала: «Якая ты калючая! І чаго гэта ў цябе замест лісця растуць іголкі? Паглядзі на дрэвы — яны прыгожыя! Увесну на іх растуць зялёныя лісточкі, а ўвосень яны мяняюць колер на жоўты і чырвоны. Потым ападаюць і ніколі нікога не колюць. А на цябе, ялінка, сумна глядзець, бо ты заўсёды аднаго і таго ж зялёнага колеру, ды яшчэ і калючая. Як толькі з табой гуляюць гэтыя зайчаняткі?»

Засумавала ялінка, бо не ведала, што адказаць Ваўчаняці.

— Ай-яй-яй! — пачула чыйсьці голас Ваўчаня.

— Ваўчаня, так нельга! — сказала Вавёрачка. — Хіба ты не ведаеш, што ялінку называюць лясной прыгажуняй, таму што яе іголачкі зімой і летам зялёнага колеру? Менавіта на яе галінкі кожны Новы год усе звяры нашага лесу вешаюць яркія цацкі і водзяць вакол яе карагоды.

Ваўчаня разгубілася і нічога не адказала.

І вось прыйшла зіма. Увесь лес пакрыўся белым пухнатым снегам. Усе жыхары лесу рыхтаваліся да Новага года. Толькі Ваўчаня было не рада зіме. Бо ўсе ведалі, як яно пакрыўдзіла ялінку, і ніхто не хацеў з ім сябраваць.

Лясныя жыхары сталі прыбіраць ялінку. Зайчаняткі прынеслі моркву, вавёрачкі павесілі шышкі і арэхі. Снегіры прыляцелі з рабінай. Праз некаторы час ялінка была ўжо такой прыгожай, што ўсім зверанятам стала вельмі весела. Яны спявалі песенькі і вадзілі карагоды.

Раптам на палянку выйшла Ваўчаня і сказала:

— Прабачце мяне. Я больш так не буду. Можна мне з вамі сустрэць Новы год?

І працягнула ў сваіх лапках прыгожую, яркую зорачку.

  • Гэта для нашай ялінкі. Бо яна лясная прыгажуня! Няхай заўсёды ўпрыгожвае наш лес!

Вавёрачка ўзяла зорачку і павесіла яе на верхавіну ялінкі.

— Прабачым яго, — сказаў маленькі Зайчык і павёў Ваўчаня ў карагод.

І зноў звераняты сталі весяліцца. Так у лесе сустрэлі Новы год!

Саша Маркевіч

 

Казка пра чароўную Каралеву

 

У адным вялікім і вельмі прыгожым, чыстым каралеўстве пад назвай Прырода жыла-была Каралева. Звалі яе Экалогія. Яна была чараўніцай, клапатлівай, уважлівай да сваіх жыхароў і вельмі прыгожай. А жыхары гэтага каралеўства вельмі любілі яе і часта прыходзілі ў госці.

Аднойчы здарылася бяда: Каралеву выкралі злыдні. Яны павезлі яе ў злую краіну пад назвай Бруд. Там жылі брудныя, неахайныя і вельмі злыя людзі. Яны не любілі чысціню, не любілі прыбіраць за сабой, кідалі паўсюль смецце. І сваімі дрэннымі паводзінамі наносілі шкоду Прыродзе.

І што ж рабіць цяпер сябрам нашай Каралевы? Ім трэба яе тэрмінова ратаваць! Сабралі яны ўсе свае сілы і адправіліся ў злую краіну. Ехалі доўга, пакуль не ўбачылі старыя лясы, горы смецця, бруд і неахайнасць жыхароў. Спачатку стала страшна, што так шмат бруду. Бо самі жывуць у цудоўнай і чыстай краіне.

Сябры сталі прасіць зладзеяў вярнуць ім Каралеву. Злыдні спыталі, навошта яна ім патрэбна. І вось што дружна адказалі сябры Каралевы:

«Прырода — гэта тое каралеўства, у якім мы жывём, а Экалогія — Каралева, якая ім кіруе. А ўсё разам гэта азначае: чыстае паветра, прыгожы раслінны свет, дзе шмат квітнеючых садоў, дрэў, лясоў, а таксама жывёл, рыб і птушак. Восеньскае надвор’е і апалае лісце. Блакітнае неба і прывольны ветрык. Там, дзе ёсць клопат, чысціня, там, дзе няма бруду.»

Вельмі спадабалася злачынцам, як сябры абараняюць сваю Каралеву. Спалохаліся яны і адпусцілі яе ў сваю краіну.

Вось што значыць сябраваць з Экалогіёй і любіць сваю прыроду!

Ксюша Пясняк

 

Зіма ў лесе

 

Прыйшла ў лес халодная зіма. Усе дрэвы і кусты гурбамі замяло. А сонейка свеціць ды не грэе. Задумаліся лясныя жыхары — звяры і птушкі, як яны перажывуць зіму. Бо ў зімовым царстве холадна, голадна і сумна. Снег, мароз і цішыня. Зайчык у белым кажушку сляды блытае ды кару горкую абледзянелую грызе. Птушкі не спяваюць вясёлыя песні — пракарміцца трэба.

Сабраліся ўсе звяры на паляне і загадалі жаданне, каб ім лягчэй зіму перажыць. Папрасілі сароку расказаць людзям пра сваю бяду. Выканала яна просьбу. Даведаліся дзеці, як цяжка звярам і птушкам. Прыехалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў лес. Зрабілі кармушкі, накармілі ўволю лясных жыхароў. Хопіць ежы на ўсіх! Цяпер звярам і птушкам зімовыя халады не страшныя. Яны весела сустрэнуць Новы год, атрымаюць падарункі ад Дзеда Мароза.

А лясныя звяры і птушкі таксама вырашылі аддзякаваць дзяцей за дапамогу. Новыя песні птушкі да вясны сталі вучыць. Прыйдуць дзеці ў лес, калі пацяплее, а птушкі сустрэнуць іх звонкімі, вясёлымі спевамі.

Ліза Супрун

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *