Граматычная аснова слова – Как определить грамматическую основу? Объяснение разбора предложения, сложные случаи — Справочник по русскому языку — Преподавание — Образование, воспитание и обучение

Вызначце граматычную аснову сказа .

1) Гераічнаю дзяржаваю стала Беларусь мая.

2) Прабіцца праз разчы туман патрэбна плытагонам.

3)Нам прыйдзецца сяброў не раз лічыць і усе запісваць у сэрца, як у кнігу.

13. Знайдзіце словазлучэнні з памылкамі ў дзеяслоўным кіраванні.

1) Сын моцна падобны да бацькі. _______________________________________

2) Я дзякаваў лесу, што ен прывеў мяне сюды. ____________________________

3) Я хадзіў у грыбы. __________________________________________________

4) Можна захварэць на грып, калі не асцерагацца. _________________________

5) Ты проста здзекуешся над маім горам. ________________________________

1) Пятро захварэў на запаленне легкіх. __________________________________

2) Ганна раптам забылася на грыбы. __________________________________

3) Ен ажаніўся на Ніне. _______________________________________________

4) Маці век гаравала па бяцьку. ________________________________________

5) Нельга смяяцца са слабага. ________________________________

1) Яна даўно даравала сястру. __________________________________

2) Ганна раптам забылася на грыбы. __________________________________

3) Ен ажаніўся на Святлане. ___________________________________________

4) Маці век гаравала па бяцьку. ________________________________________

5) Трэба дзякаваць лесу. ______________________________________________

Знайдзіце слова, у якім дапушчана памылка і запішыце яго правільна.

Снег пачаў асядаць, і на світанні дзен ружовы одбліск неба ляжаў на снегавой вадзе. __________

Кніга – маленькае вакенца, ды праз яе ўвесь свет відаць. ___________________

Дзве пары буслоў размясціліся наоддаль апошніх хат. ______________________

Тэст № 2

 

1. Выберыце правільны адказ. Паводле значэння злучнікі падзяляюцца на:

а) акалічнасныя і азначальныя;

б) злучальныя і падпарадкавальныя;

в) прасторавыя, часавыя, мэтавыя.

2. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе:

Па дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, стомлена крочылі два чалавекі.

а) азначэнне;

б) выказнік;

в) акалічнасць.

3. Адзначце, у якім словазлучэнні прыслоўе абазначае прымету дзеяння.

а) чай па-кітайску;

б) вандраваць увесну;

в) вельмі рухавы.

4. Вызначце сказ з парнымі злучнікамі.

а) Штам злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота, пра свае Палессе.

б) Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу.

в) За шумнасць, шчырасць, ласку і красу я палюбіў Палессе.

5. Адзначце сказ з невытворным прыназоўнікам

а) Дзякуючы дапамозе матулі, Алесева вышываная сурвэтка атрымалася надта прыгожай.

б) Нягледзячы на стому, Пятрок працягваў працаваць.

в) Хлопцы, здзіўленыя яркімі фарбамі, спыніліся каля карціны.

6. Вызначце, колькі прэдыкатыўных прыслоўяў у сказе:

Можа быць, яны б і разышліся, затаіўшы лед у сэрцы, але вакол было так цепла, мірна і ў саміх на душы было так бесклапотна, што лед гэты не трымаўся.

а) два – цепла , мірна;

б) тры — цепла , мірна, бесклапотна;

в) чатыры – вакол, цепла , мірна, бесклапотна

7. Вызначце тып і стыль прапанаванага тэксту:

Сонца, мароз і вецер. Эх, завірыў, разгуляўся!.. Так і скрабе па хрупкім снезе, так і падвільвае белымі вужакамі снежнага пылу. Гоніць яго па полі, цераз гасцінец, зноў па полі па хмызняках і – пад саменькі лег. А сонца такое, што не зірнеш на снег!..

Я. Брыль

а) апісанне, мастацкі стыль;

б) разважанне, публіцыстычны стыль;

в) апавяданне, гутарковы стыль.

8. Вызначце памылку ў вымаўленні прыназоўніка БЕЗ:

а) без мовы — [б’аз], без ласкі — [б’аз];

б) без сілы — [б’ас], без хаты — [б’ас];

в) без меры — [б’ас], без клопату — [б’аз].

9. Вызначце, у якім сказе есць парушэнне граматычнай нормы беларускай мовы ва ўжыванні ступені параўнання прыслоўя:

а) Гэта для дзяцей стараюцца больш прыгажэй цвісці на газонах кветкі.

б) Янка, мой саколік, памажы хутчэй.

в) Дзень вясновы свяціў ясней і грэў цяплей.

10. Адзначце сказ, у якім часціца НЕ ўжываецца для сцвярджэння:

а) Мастак не можа ў наш час не быць публіцыстам.

б) Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуцце, якое тады ахапіла мяне.

в) Быў той слаўны вечар, калі не адчуваеш восеньскай стыні..

11. Адзначце, у якім варыянце адказу дапушчана памылка ў перакладзе на беларускую мову:

а) идти через лес – ісці праз лес; послать за сыном – паслаць па сына;

б) сказать сквозь смех – сказаць праз смех; метрах в двадцати – метраў за дваццаць;

в) перейти через дорогу – перайсці цераз дарогу; увидеть сквозь туман – убачыць скрозь туман.

12. Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску ўжываецца часціца НІ:

а) ____ чуваць было ні ляскату машын, ні людскіх галасоў.

б) Ужо ____ раз даводзілася Васілю прыходзіць сюды ні свет, ні зара.

в) Дзе б ен ___ бываў, яго неадольна цягнула да прыгажосці розных краявідаў

13. Адзначце, у якім радку ўсе словы з НЕ будуць пісацца асобна:

а) (не) адрамантаваны майстрам гадзіннік, адзнака (не) выпраўлена, (не) дакрануўшыся;

б) (не) дабраць балаў, далека (не) бліскучы адказ, (не) перабраная бульба;

в) штосьці (не) дагаворваць, (не) дагледзець дзяця, падкралася (не) прыкметна.

14. Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:

а) зрабіць (на) адварот, стаяць (з) боку, падрыхтавацца (як) след;

б) наесціся (ў) волю, крыкнуць (на) ўздагон, (па) троху працаваць;

в) грошай (у) абрэз, ляцець (на) сустрач, прыйсці (на) памяць.

 

Тэст № 3

1.Выберыце правільны адказ. Асноўныя віды складаных сказаў:

а) злучнікавыя і бяззлучнікавыя;

б) бяззлучнікавыя і сладаныя сказы з рознымі відамі сувязі;

в) злучнікавыя, бяззлучнікавыя, сказы з рознымі відамі сувязі.

2. Вызначце тыпы сказаў. У адпаведнасці з тыпамі запішыце іх нумары:

а) простыя;

б) складаныя

1. Адзенуць новую адзежу дубы, а хмаркі неба замярэжаць, усплыўшы ціха з-за зямлі.

2. Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі ледам, брыльянцістым снежным блескам.

3 . Дзеці тут ідуць за намі, ступаюць баязліва, пільна ўглядаючыся сабе пад ногі.

4. Лось пастаяў яшчэ, паварочаў галавой то ўправа, то ўлева, апусціў рогі, нібы хацеў каго бадануць, павярнуўся і, спачатку павольна, потым галопам падаўся некуды ўгору.

5. У хатах запальваліся лямпы, і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі.

6. Самая страшная думка прыйшла на высокім беразе, з якога Пятро аглядаў шырокія прасторы прыдняпроўскіх лугоў.

3. Запішыце нумары ў адпаведнасці са сказамі, якія імі абазначаны:

а) складаназлучнікавыя са спалучальнымі злучнікамі;

б) складаназлучаныя з супраціўнымі злучнікамі;

в) складаназлучаныя з размеркавальнымі злучнікамі

1. Сціхае горад, а жывыя сведкі вяртаюцца з далекае разведкі.

2. Адны героямі былі, ішлі на крыж, на эшафот за годнасць ды за свой народ.

3. З густа снежнае імглы шуміць шаленая пагоня, і свішча вецер у ствалы.

4. Я заплюшчыў вочы, спрабую заснуць, але сон не ідзе.

5. То ўваліцца некалькі чалавек амаль адразу адзін за адным, то за цэлыя паўгадзіны хоць бы хто пастукаў ботамі ў сенцах.

6. Шнур жывы, загнуты крукам, ледзь чарнеецца ўгары, і ўсе стада з смелым гукам журавель вядзе стары.

7. Сяргей наважыў не толькі пабачыць белы свет, але і сябе паказаць у гэтым белым свеце.

4. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаюцца:

а) злучальнымі злучнікамі;

б) падпарадкавальнымі злучнікамі;

в) злучальнымі словамі.

1. Толькі што прайшоў дождж, і на асфальце ад ветру маршчыніліся лужыны.

2. Каб новы дзень след новы кінуў, дня ўчарашняга сляды змываюць рупныя машыны крылатай радугай вады.

3. Часіна сутоння, калі дзеннае святло нібы змагаецца з цеменню, вельмі кароткая.

4. Машына вільнула на пагорках і памчалася ў горад, быццам яна там нешта забылася.

5. Работу сваю Марына палюбіла і праз нейкі месяц зразумела, што перад ею здрабнелі ўсе іншыя інтарэсы.

6. Аляксей падзякаваў Міхасю Адамавічу, распытаў, дзе пошта, і пайшоў па доўгай пясчанай вуліцы ў другі канец паселка.

7. Паважна і ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе завісала пад цяжарам снегу карычневае лісце.

5. Запішыце нумары складаных сказаў у адпаведнасці з відам сэнсава-граматычных адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі:

а) азначальныя адносіны;

б) дапаўняльныя;

в) акалічнасныя.

1. Калі пяееца песня, тады мілей паход.

2. Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала.

3. У спрэчку тым яны канчалі, што гэту скварку разразалі.

4. Заспявай жа мне песню такую, каб маланкай жахала яна.

5. Дзед сядзеў маўклівы і ўглядаўся ў вышыню, дзе, здавалася, вось-вось запяюць жаваранкі.

6. Зайцы ўзнімаліся на заднія лапкі, грызлі мерзлую кару, перабіраліся з куста ў куст, ныраючы пад снежныя шапкі гурбаў, што ляжаць на спляценнях кустоў.

7. Раман пайшоў на веску паслухаць, што гавораць людзі.

6. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаны:

а) злучнікамі;

б) злучальнымі словамі

1. З агню ен вынес нечую дзяўчынку, каб даць ей волю і жыцця святло.

2. Настаўнік цярпліва тлумачыў дзяўчыне тое, што было засвоена ею не зусім цверда і ясна.

3. Зусім іншы характар мела тая мясціна, па якой праходзіла дарога.

4. Праслаў, калі ты не аслеп, людскую працу і адданасць, і бітву грозную за хлеб.

5. Люблю я слухаць, як шумяць у лесе дрэвы пад гаману маіх разважных дум.

7. Запішыце нумары складаных сказаў, у якія вы на мяжы частак паставіце:

а) коску;

б) двукроп’е;

в) працяжнік.

1. На захадзе зіхнула і ўвесь Пракопаў двор асвяціўся бледным малочным святлом.

2. Па адукацыі я аграном.

3. Лес быў блізка ды і машына ад’ехала не так далека.

4. Андрэй хутка сабраўся ў дарогу было лета, быў не скарыстаны яшчэ адпачынак.

5. Скрыпку ўспомніць сонца гляне, асвятляючы ўсяго.

6. Пагаварыць Сухавараву так і не ўдалося гаспадыня запрашала гасцей за стол.

8. Запішыце нумары, якімі абазначаны сказы:

а) простыя з аднароднымі членамі сказа;

б) бяззлучнікавыя складаныя.

1. Быў гарачы жнівень, у агародзе грэліся тугія гарбузы, спелілася насенне ўкропу.

2. Ходзіць вецер па даліне, ходзіць навявае ды пра радасць мне, дзяўчыне, песні напявае.

3. Бразнулі дзверы, у хаце стала ціха, цетка Алена села каля стала, задумалася.

4. Буяе пад абшарамі сцюдзены асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гойдае мокрае галле ў садку.

5. Быў канец верасня, надвор’е стаяла халоднае.

9. Запішыце нумары, якія абазначаюць:

а) складаназалежныя сказы;

б) бяззлучнікавыя складаныя сказы.

1. Як раней, звініць на кленах лісце, і дзятлы малоцяць, як калісьці.

2. Сення мне зранку працуецца весела: стукнула звонка ў шыбу пчала, ластаўка смутак крылом перакрэсліла, ліпа цвісці на двары пачала.

3. Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі.

4. Давялося ісці палявымі дарогамі, а на гэта трэба было багата часу.

5. Узыдзе месяц над курганам у вянках прыгажосці, і чар, і ўзораў.

6. Калі сябруюць людзі, сябруюць і кнігі.

7. Між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціха дом леснікоў адзінока стаіць.

10. Выпшыце нумары сказаў у адпаведнасці з іх будовай:

а) складаназлучаныя;

б) складаназалежныя;

в) бяззлучнікавыя;

г) складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак

1. Было цемна, ніводнай светлай кропкі на небе, цьмяна, неакрэслена вырысоўваліся чорныя абрысы берагавых сопак, заліва.

2. Страфа замерла на паўслове, ляжыць недачытаны ліст, што мне на беларускай мове прыслаў балгарскі журналіст.

3. Карагоды зорак угары мігаюць, на зямлі сняжынкі сінім бляскам ззяюць.

4. Баброў не цікавіць рыба, якую ловяць выдры, а выдру не цікавяць расліны, якімі кормяцца бабры.

5. Усе прыглядаліся да таго, што робіцца навакол, стараліся зразумець, што чакае іх наперадзе.

6. Пошта адчыняецца ў дзевяць гадзін, але Насця прыйшла а палове дзевятай, і гэтыя паўгадзіны да пачатку працы жанчына з высокай прычоскай растлумачвала ей абавязкі.

7. Я схапіла ліст і пачала адрываць марку, але пальцы не слухал.

 

Тэст № 4

1. Адзначце, з якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове:

а) паказваюць на розныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа, часткамі складанага сказа, сказамі і часткамі тэксту;

б) звязваюць словы ў словазлучэнні;

в) указваюць на прадметы, прыметы і дзеянні.

2. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе:

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. Іх Алеся заплятае, расчасаўшы іх спярша.

а) у складзе выказніка;

б) азначэнне;

в) у складзе акалічнасці.

 

3. Адзначце сказы з прыназоўнікамі-антонімамі.

а) Мікіта заўседы прыходзіў у школу падрыхтаваным.

Ужо закончыўся урок. Бягуць са школы дзеці.

б) Мараць пра заўтрашні дзень юнакі.

Паэт марыць аб песні, што нясе радасць.

в) На калгасным полі жыта каласіцца.

У полі жыта жалі маладзіцы.

4. Вызначце сказ з супраціўным злучнікам.

а) Бор стары за сцяной ўсе шуміць ды шуміць.

б) То тут, то там чулася гамонка.

в) Сонца свеціць, ды не грэе.

5. Адзначце сказ з вытворным прыназоўнікам

а) Для беларускай мовы не характэрна: будучы ў школе, стаячы цягнік, заходзячы чалавек.

б) На ранку лігі заўседы высцілаў густы туман.

в) Паблізу ракі раптам закалыхаліся, трывожна зашумелі сосны.

6. Вызначце фразеалагізм, які ў сказе можа выконваць такую сінтаксічную ролю, як і прыслоўе.

а) легкі на язык;

б) гады ў рады;

в) збіцца з панталыку

7. Вызначце тып і стыль тэксту:

-Чытаеш, Даніла? – пачуўся над хлопцам голас старога. Дзед падышоў неяк неўзаметку, нібы падкраўся:

-А што чытаеш?

-Так сабе, польская кніга адна.

Стары паківаў галавою:

-Яшчэ ты брат, не нацешыўся з панскай ласкі? Пакінь!

-Гэта, дзеду, не панская. Гэта ўсе пра такіх, як мы, пра тых, хто бедныя, што працуюць.. Хочаце, я і вам пачытаю?..

а) апісанне, гутарковы;

б) разважанне, мастацкі;

в) апавяданне, мастацкі з элементамі гутарковага.

8. Вызначце памылку ў вымаўленні часціцы НЕ

а) не даўшы — [н’а], праца не зроблена — [н’а];

б) даўно не бачаныя — [н’э], не праўда, а хлусня — [н’э];

в) не спіць — [н’а], не хоча — [н’э].

9. Вызначце, у якім сказе есць парушэнне граматычнай нормы беларускай мовы ва ўжыванні ступені параўнання:

а) Ісці далей станавілася ўсе горш і горш, бо пачыналася балота.

б) Дняпро больш даўжэйшы за Неман.

в) Лепей за ўсе на свеце мне тая мясціна, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

10. Адзначце сказ, у якім часціца пішацца праз злучок:

а) Але ўсе (такі) найвялікшую радасць і задавальненне прыносіць праца.

б) Мы ўсе ж (такі) спяшаліся.

в) Салаўю ўсе роўна – (абы) песня, (абы) сонца ды кавалак ценю.

11. Адзначце, у якім варыянце адказу дапушчана памылка ў перакладзе на беларускую мову:

а) пойти по воду – пайсці за вадой; платье к лицу – сукенка к твару;

б) смеяться над неумекой – смяяцца з няўмекі; знать по слухам – ведать па чутках;

в) наклониться к земле – нахіліцца да зямлі; выехали из лесу – выехалі з лесу.

12. Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску ўжываецца часціца НЕ:

а) ____ з таго ____ з сяго пачаўся дождж.

б) Пра што б ен ____ гаварыў, ен ніколі не ўмеў выказвацца шматслоўна.

в) Што толькі ___ гаварылі пра іх знікненне!

13. Адзначце, у якім радку ўсе словы з НЕ пішуцца разам:

а) (не) дагледзеўшы фільм, яшчэ (не) спілаваны дуб, (не) бяспечная праца;

б) (не) абсталяваныя кабінеты, крыху (не) дачуаць, бачыць (не) прыхільнасць;

в) ніколькі (не) пакрыўджаны хлопец, (не) абходна параіцца, (не) даехаўшы да мора.

14. Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:

а) гаварыць (не) ўпапад, караць (без) разбору, заходзіць (па) двое;

б) (з) далек махаць, зайсці (ў) тупік, як (на) грэх;

в) мы з імі (за) адно, гаварыць (на) распеў, кінуцца (ў) рассыпную.

 

4.4 План арганізацыі самастойнай кіруемая работы студэнтаў

Раздзел дысцыпліны Змест вучэбнага задання Метадычнае забеспячэнне Час Форма кантролю
Модуль 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Тэма 5. Заняткі 6-7. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу Па асобным матэрыяле   Матэрыял у электронным і друкаваным выглядзе ў бібліятэцы Франтальнае апытанне, абарона выкананага задання
Тэма 6. Заняткі 8. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы Па асобным матэрыяле   Матэрыял у электронным і друкаваным выглядзе ў бібліятэцы Франтальнае апытанне, абарона выкананага задання
Тэма 7. Заняткі 9. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу. Па асобным матэрыяле   Матэрыял у электронным і друкаваным выглядзе ў бібліятэцы Франтальнае апытанне, абарона выкананага задання



Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі

Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку мовы. У лексікалогіі даецца азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятляюцца шляхі развіцця значэнняў слова, вызначаецца іх стылістычнае адрозненне. Лексікалогія звязана з іншымі раздзеламі лінгвістыкі, якія вывучаюць слова: стылістыкай, лексікаграфіяй, фразеалогіяй і інш.

Стылістыка – вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты паведамлення.

Лексікаграфія – вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў розных тыпаў.

Фразеалогія – вывучае і апісвае ўстойлівыя словазлучэнні, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю.

Лексічны склад мовы пастаянна змяняецца: адны словы выходзяць з актыўнага ўжывання, знікаюць, другія – з’яўляюцца. У гэтых адносінах лексіка мовы рэзка адрозніваецца ад фанетыкі, якая ўключае некалькі дзесяткаў вельмі ўстойлівых адзінак, і ад граматыкі, дзе колькасць адзінак не больш за некалькі соцень, і яны на працягу доўгага часу змяняюцца нязначна.

 

Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова

Слова — гэта асноўная адзінка мовы, у ім замацаваны і адлюстраваны вынікі пазнавальнай дзейнасці чалавека на працягу многіх тысячагоддзяў.

Слова выконвае важныя функцыі: служыць сродкам называння прадметаў і з’яў навакольнага свету, з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для словазлучэнняў і сказаў.

Слова мае шэраг асаблівасцей:

· Аднаўляльнасць (мы не ствараем іх кожны раз, а выкарыстоўваем як гатовыя, вядомыя нам, г. зн. аднаўляем)

· Ўстойлівасць (выражаецца ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння)

· Ізаляванасць (слова з’яўляецца назвай пэўнага аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту)

С л о в а — гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і служыць сродкам моўных зносін.

Адна з характэрных уласцівасцей слова — яго абагульняльны характар. Усякае слова — прадукт развіцця грамадства і чалавечага мыслення, таму ў словах адбіваюцца агульныя ўяўленні людзей аб прадметах і з’явах навакольнага свету.

3 дапамогай органаў пачуццяў чалавек успрымае прадметы і з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці, якія адлюстроўваюцца ў яго свядомасці ў выглядзе паняццяў.

П а н я ц ц е — гэта вынік успрымання і абагульнення ў свядомасці людзей істотных прымет і ўласцівасцей прадметаў і з’яў. Самі паняцці ўзнікаюць і афармляюцца з дапамогай паўназначных слоў ці словазлучэнняў, якія набываюць пэўнае значэнне.

Лексічнае і граматычнае значэнне слова

Словы самастойных часцін мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне.

Лексічнае значэнне— гэта ўнутраны, рэальны змест слова. Так, слова невад мае значэнне ‘вялікая рыбалоўная сетка’. Выражаецца лексічнае значэнне асновай слова: вясёлы, добры, дуб, голуб, сем, чытаць.



Лексічныя значэнні слоў, гістарычна ўстаноўленыя грамадствам, суадносяцца з пэўнымі прадметамі, дзеяннямі, з’явамі і характарызуюцца ўстойлівасцю.

Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў, напрыклад, словы парта, вада, рака, зямля маюць рознае лексічнае, але аднолькавае граматычнае значэнне: усім ім уласціва прадметнасць, яны маюць род, змяняюцца па ліках і склонах. Адзначаныя граматычныя значэнні аб’ядноўваюць гэтыя словы ў адну часціну мовы — назоўнік. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткам і прыназоўнікам адначасова, прыстаўкай, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу.

Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 2873 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su — 2015-2020 год. (0.005 сек.)

Аснова слова і канчатак

Аснова слова і канчатак

Словы мовы падзяляюцца на нязменныя (заўтра, нельга, можа, як, ці, на) і зменныя, якія скланяюцца, спрагаюцца (гай, вялікі, трэці, той, будаваць). У зменных словах (назоўніках, прыметніках, лічэбніках, займенніках, дзеясловах) вылучаюцца дзве часткі — аснова і канчатак. У нязменных (прыслоўях, безасабова-прэдыкатыўных, мадальных і службовых словах) — канчатка няма.

Канчатак, або ф л е к с і я — зменная службовая марфема, якая ўтварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі яго з іншымі словамі ў сказе, напрыклад: шчасц-е, шчасц-я, шчасц-ю, шчасц-ем, (у) шчасц-і — канчаткі ўтвараюць формы склонаў назоўніка. Канчаткі выражаюць граматычныя значэнні роду (луг, рака, поле), ліку (лугі, рэкі, палі), склону (поле, поля, полю, полем, (у) полі), асобы (працую, працуеш, працуе). Звычайна канчаткі маюць некалькі граматычных значэнняў.

Канчаткі могуць складацца з аднаго, двух або трох гукаў. Аднак ёсць словы, у якіх канчаткі не маюць гукавога выражэння (матэрыяльна не выражаныя). Такія канчаткі называюцца н у л я в ы м і. Нулявы канчатак з’яўляецца, напрыклад, паказчыкам назоўнага склону (а для неадушаўлёных — і вінавальнага) адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-га скланення:

Аснова — частка слова без канчатка, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне. Асновы бываюць простыя і складаныя. Простыя асновы маюць адзін корань.

Простыя асновы падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворная — гэта аснова, якая складаецца толькі з адной марфемы: парт-а, сін-і, няс-у. Вытворная — аснова, якая складаецца з некалькіх марфем: пра-дзед, дом-ік, уз-гор-ак, пры-гарад-н-ы. Невытворная аснова супадае з коранем, а ў вытворнай, апрача кораня, ёсць афіксы.

У марфемнай будове слова ў працэсе гістарычнага развіцця мовы могуць адбывацца розныя змены, да якіх адносяцца апрошчанне і перараскладанне.

Апрошчанне — змена ў будове слова, пры якой вытворная аснова становіцца невытворнай. Так, словы сведка, народ, добры, хітры, дар маюць у сучаснай беларускай мове невытворныя асновы, а ў старажытнасці іх асновы былі вытворныя і дзяліліся на марфемы: с-вед- к-а, на-род, хіт-р-ы, доб-р-ы, да-р.

Перараскладанне — гэта працэс, у выніку якога змяняецца падзел слова на марфемы і іх гукавы склад. Аснова слова застаецца вытворнай, дзеліцца на часткі, а гукавы склад марфем становіцца іншым.

У вытворнай аснове слова выдзяляюцца корань і наступныя афіксы: прыстаўка (прэфікс), суфікс, постфікс, інтэрфікс.

Корань — гэта абавязковая марфема, якая выражае агульнае лексічнае значэнне роднасных (аднакарэнных) слоў. Корань з’яўляецца агульным для ўсіх роднасных слоў і паказвае на іх сувязь з паняццем.

Карані бываюць свабодныя і звязаныя. С в а б о д н ы я — гэта такія карані, якія выступаюць у складзе як невытворнай, так і вытворнай асновы. Звязаныя — гэта карані, якія існуюць у складэе толькі вытворнай асновы ў спалучэнні з афіксамі і асобна ў мове не ўжываюцца.



А ф і к с ы — гэта службовыя марфемы, якія з’яўляюцца неабавязковымі для кожнага слова і выражаюць дадатковае значэнне — словаўтваральнае або формаўтваральнае. У адрозненне ад кораня афіксы бываюць толькі з в я з а н ы я: ужываюцца ў складзе вытворнай асновы.

Прыстаўка, або п р э ф і к с— афікс, які знаходзіцца ў аснове перад коранем: вы-ехаць, да-ехаць, за-ехаць.

С у ф і к с _— афікс, які ў аснове знаходзіцца пасля кораня: камен-н-ы, мар- ск-і, дуб-ок.

Постфікс— афікс, які знаходзіцца ў слове пасля канчатка (радзей — пасля суфікса). У беларускай мове постфіксамі з’яўляюцца -ся (-ца, -цца), -це, -сьці (-сь), -небудзь: мыю-ся, мыц-ца, мые-цца, чытай-це, хто-сьці, хто-сь, хто- небудзь; мыў-ся, мыючы-ся.

Інтэрфікс — афікс, які ўжываецца паміж дзвюма простымі асновамі ў складанай: ільн-о-валакно, горад-а-будаўніцтва, жыцц-я-піс, земл-я-робства, брон-е-паязды, пяц-і- складовы, тр-ох-разовы, дв-ух-гадовы.

Паводле ролі ў слове адрозніваюцца словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Словаўтваральн ы я афіксы ўтвараюць словы з новым значэннем: віш- ня — вішн-ёв-ы, брат — брат-аў, праўда — ня-праўда, несці — вы-несці, вечар — ад-вячор-ак, ціша — за-ціш- ак\ формаўтваральныя — служаць для ўтварэння форм слова без змены яго лексічнага значэння: высо- кі — выш-эйш-ы, най-выш-эйш-ы, чытаць — чыта-ў, чыта- л-а.

 

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 2785 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su — 2015-2020 год. (0.005 сек.)

1. Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часц


Алiмпiядныя заданнi для 5 класа

1.Выдзелiце граматычную аснову. Якiмi часцiнамi мовы выражаны дзейнiк i выказник?

Высока ў небе плануюць буслы.

Я ўвесь час адчуваю ўдзячнасць сваім бацькам

За лесам устае залатое сонейка (3 б.)

2.Запішыце правільна словы .

Паштал…ён, сузор…е, вераб…і , салау…і, б…яграфія, б…ёлаг, пя…чаны, л…снічоўка, т…атр, п…шта.

(0,5б. за правільнае слова)

3.Е ці Я? Устаўце патрэбную литару.

Л…док, цец…рук, л…снік, ве…ць, г…рой, г…нерал, кал…ктыў, с…анс, св…тлець, л…док.

( 4 б. )

4. Запішыце словы па – беларуску: семья, жизнь, внук, судья, урожай, березка, аквариум, озеро, наука, пауза, здоровье, театр, медь, железо.

5. Выберыце з дадзеных спалучэннў слоў фразеалагізмы. Растлумачце іх значэнне.

Кляваць носам, кляваць зерне, увайсці у становішча, увайсці ў пакой, разводзіць рукамі, развадзіць масты,

1 б.фразеалагізм

1 б. за тлумачэнне

6. Запішыце нумары сказў у такой паслядоўнасци, каб атрымаўся тэкст.

1. З мяккай журбой любуешся гэтым залатым дажджом восені

2. У ім не чуваць нават подыху ветрыку.

3. Аслаблае лісце зрываецца з дрэў і ціха кладзецца на зямлю.

( 7б. )

7.Запішыце словы па-беларуску.

Верба, четырнадцать, ненависть, скворец, морковь, созвездие.

1 правільны-0,5б.

Алімпіядныя заданні 6 клас

1. Устауце прапушчаныя літары.

Камен…чык, н…навісць, в…даправод, бе…карысны, гарад…кі, палымя…ы, ч…тыры, дзвесц…, в…семсот, абедз…вума.

1 правільны адказ – 0.5 б.

2. Запішыце па-беларуску.

Охотничья собака — открытая дверь —

молодой жеребенок — нестерпимая боль — хорошее поведение- заболеть гриппом —

1 правільны адказ – 1 б.

3..Перакладзіце на беларускую мову звароты і формы ветлівасці.

Бабушки и дедушки, дяденьки и тётеньки !

Простите, можно вас спросить?

Будьте добры, дайте мне вилку.

Не забывайте нас!

Я уверен, что мы будем плодотворно сотрудничать!

Идите осторожно, здесь высокие ступеньки.

1 правильны адказ – 1б.

4.Утварыце словазлучэнні, лічэбнікі запісвайце словамі.

2 (вузкая сцежка ), сустрэцца з 3 ( аднакласнік ), 4 ( сані), звыш 289, каля 76.

1 правільны адказ — 1б.

5. Запішыце сказы у такім парадку, каб атрымаўся тэкст.

1. Але памыляецца той, хто думае, што вароны – няскладныя прастафілі.

2.Пра варон звычайна гавораць як пра дурных і нездагадлівых птушак.

3.Вароны не нападаюць толькі на моцных і спрытных звяроў.

4.Вароны часта крадуць ў няўважлівых птушак яшчэ не апераных птушанят, з‘ядаюць маленькіх лясных жывёлінак, не абароненых ад крылатага драпежніка.

3 б.за тэкст

^

1. Пастаўце націск ў словах.

Выпадак, гліняны, дачыста, крыху, мабыць, рамень, садавіна.

0,5 б.прав.адказ

2. Вызначце род назоунікаў.

Пыл, стэп, медаль, сабака, шынэль, палын, цень, мазоль, боль, подпіс, шымпанзэ, гусь.

0,5 б прав.адказ

3.Абазначце сказы, ў якіх дзеепрыметны зварот патрэбна выдзеліць коскамі.

А) Пясчаны шлях насыпаны ўзбоч чыгункі вядзе ў лес і мястэчка.

Б) Не расшпільваючы кажушка Рыбак паныла апусціўся на зляжалую ад сырасці салому.

В) Думкі закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою.

Г) Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з паху хвоі.

Д) Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве вуліцы.

0,5 б. за кожны сказ

4.Пры дапамозе суффікса — ск — утварыце прыметнікі

Хатынь, ліпень, ткач, завод, Смаргонь, Палессе, швед, людзі, сакавік, таварыш.

0,5 б. за кожнае слова

5.Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Три долгих года, шутить над ним, ходить по комнатам, заболеть гриппом, пойти за водой, благодарить родителей, заведующий кабинетом, жениться на соседке, два раза в неделю, быстрей меня.

За кожнае словазл. 1б.

6.Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка. Запішыце словазлучэні правільна.

Майскі квецень, доўгая цень, бездапаможная бусляня, лёгкая поступ, неразборлівая поступ, лясны глуш, балючая мазоль, высокі насып, свежая салата, травяная шампунь.

За кожнае словазл.-0,5б.

^

1.Устауце патрэбныя літары і запішыце словы.

Чамус..ці, як(жа), бе..сістэмна, натхнён..а, па(добраму) , старан..а, абы(як), сён..яшні, як(небудзь),мен..ш.

1 бал

2.Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках.

Армия, дом, дрэва, лес, мара, печ, працую, сабака, синяга.

0,5 б.слова

3.Дапішыце прапушчаныя канчаткі.

Паутар.. тыдня, тры нов.. кніг.., дзве цэл.. і чатыры дзесят.., трыццаць чатыры рубл.., сто два вучн.., чатыры доуг.. кіламетр.., шост.. верасня, цэл.. два гад.. .

1 слова-05б.

4.Раскрыць дужукі і запісаць словы з НЕ разам ці асобна.

Адзнака (не) выпраулена, абсалютна (не)распрацаваная тэма, (не) міласэрныя словы, далёка (не) поуны адказ, (не)горшы, (ня) гледзячы на дождж, (не)пагода, (не)льга, (не)куды.

^

5. Вызначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.

Бясцэнны, бясстрашна, ваджэнне, выстава, годнасць, захоп, блізка, вычытаць, садоўнік, калісьці, светла-зялёны.

^

6.Перакладзице спалучэнні слоў на беларускую мову.

Благодарить друга, смеяться над сестрой, выкосил раньше всех, пошёл за маслом, два раза в день, стоять у микрофона, по весне, жить по соседству, дорожка через лес, как сквозь сон, горькая полынь, высокий тополь.

1 слова 0,5б.

7. Выпішыце нумары сказаў, дзе патрэбна паставіць працяжнік.

1. Гэтыя кніги вашы.

2. Бацька быў супраць.

3. Грыбоў хоць касой касі.

4. Ён хлопец вясёлы. 1 сказ 1 бал.

8. Падбярыце сінонімы да запазычаных слоў: актуальны, антракт, трыумф, фінал, эрудыцыя, пасіўны.

1 слова 0,5б.

Беларуская мова (стр. 7 из 19)

Сказ – асобая сінтаксічная адзінка, яе важнейшая функцыя – паведамленне. З дапамогай сказаў мы паведамляем пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі, выказваем свае пачуцці і г.д. Выказванне думак, пачуццяў – гэта толькі адзін бок сказа, яго семантыка. Сказ – адзінка граматычная, таму кожнаму сказу (незалежна ад тыпу яго) уласціва адцягненае граматычнае значэнне, або прэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць – гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці, паказвае, пра што паведамляецца або што адмаўляецца ў сказе. Паведамленне можа мысліцца як рэальнае, г. зн. такое, якое сапраўды ёсць, было ці будзе, напрыклад: Навальніцаю вецердыхнуў над ракою.Як прыемна пахне збожжа. Хутка пачнецца жніво. У такіх сказах выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага ладу цяперашняга, прошлага і будучага часу. Калі ж факт, аб якім паведамляецца, мысліцца як не рэальны, а магчымы, пажаданы пры пэўных умовах, тыпу хутчэй бы пайшоў дождж, няхай хутчэй пойдзе дождж, у гэтых выпадках выказнікі выражаюцца формамі ўмоўнага і загаднага ладу.

Прэдыкатыўнасць уласціва толькі сказу. Словы, звязаныя прэдыкатыўнай сувяззю, выступаюць у ролі галоўных членаў (дзейніка і выказніка) і складаюць граматычную аснову сказа. Граматычная аснова можа складацца і з аднаго галоўнага члена – дзейніка ці выказніка. Напрыклад: Паглядзі на шырокі раскованы Нёман. Белавежы паслухай абуджаны гоман. Хай песняй стане гэты час майго юнацкага кахання.

Абавязковай прыметай усякага сказа з’яўляецца інтанацыя. Асобныя словы і словазлучэнні, якія нагадваюць сваёй формай граматычную аснову, становяцца сказам толькі ў тым выпадку, калі інтанацыя надае ім значэнне закончанага паведамлення.

18.2 Словазлучэнне як састаўная частка сказа

Словазлучэнне — гэта сэнсава-граматычнае аб’яднанне двух ці больш самастойных слоў, якое ўзнікае пры пабудове сказа і вычляняецца з яго. У сказе: Трэба нам кожны дзень адчуваць прысутнасць сяброў, не спазняцца са шчырай спагадай да іх… можна, напрыклад, вылучыць словазлучэнні трэба адчуваць, адчуваць прысутнасць, прысутнасць сяброў, адчуваць кожны дзень, адчуваць нам, не спазняцца да іх, не спазняцца са спагадай, спагадай шчырай.

Словазлучэнне ўзнікае шляхам паяснення аднаго слова другім; паміж імі ўзнікае падпарадкавальная сувязь, якая дае магчымасць выявіць розныя адносіны, напрыклад, аб’ектныя (будаваць дом, чытаць раман), часавыя (зайсці вечарам, сустракацца сёння), прычынныя (плакаць ад радасці, збялелы ад страху).

Словы ў сказе звязваюцца ў словазлучэнні, групуючыся вакол галоўных членаў сказа. Напрыклад, у сказе Пустога слова не выцерпіць глыбінная душа састаў дзейніка ўтварае словазлучэнне глыбінная душа, а састаў выказніка – два словазлучэнні: не выцерпіць слова, слова пустога.

У залежнасці ад сінтаксічнай самастойнасці слоў словазлучэнні бываюць сінтаксічна свабодныя (кожнае слова — самастойны член сказа) і сінтаксічна несвабодныя (усё словазлучэнне выступае як адзін член сказа). У сказе: Канспекты ляжалі на стале ўсе словазлучэнні сінтаксічна свабодныя. У сказе: Чатыры сшыткі засталіся неправераныя сінтаксічна несвабоднае (сінтаксічна непадзельнае) словазлучэнне чатыры сшыткі з’яўляецца дзейнікам.

У словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Так, у беларускай мове дзеясловы са значэннем ветлівасці выбачаць, дараваць, (па) дзякаваць утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі (займеннікамі) давальнага склону: прабачце мне за спазненне, дзякавацьбацьку, даруйце мне за няўважлівасць.

Дзеясловы са значэннем руху, напрыклад ісці, ляцець, бегчы пры абазначэннні мэты спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па ці ў: ісці ў ягады, пайсціпа ваду, паехаць па дровы.

Дзеясловы са значэннем думкі, маўлення, пачуцця, напрыклад разважаць, казаць, клапаціцца, спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра:разважаць пра новы кінафільм, думаць пра будучыню, расказаць пра сястру, клапаціцца пра дзяцей.

Дзеясловы цешыцца, насміхацца, смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца кіруюць назоўнікамі (займеннікамі) роднага склону з прыназоўнікам з: цешыцца з дачкі, не насміхацца з таварыша, нельга здзекавацца з жывёліны, дзівіцца з таго, што стала.

Маюць свае асаблівасці словазлучэнні, у якіх залежнае слова набывае такія самыя граматычныя формы, што і галоўнае. Так, колькасныя лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў форме назоўнага склону множнага ліку (два дрэвы, тры сшыткі, абедзве хаты, чатыры трактары), калі названыя лічэбнікі ўваходзяць у склад састаўных, то назоўнік пры іх таксама ўжываецца ў форме множнага ліку: дваццаць дзве студэнткі, сто трыццаць два рублі, трыста чатыры дні. Лічэбнікі ад пяці і далей спалучаюцца з назоўнікамі ўскосных склонаў: пяць падручнікаў, шэсць гадоў, на сямі сталах, за дзесяццю вёрстамі.

18.3 Сувязь слоў у сказе

Сказ – больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.

Існуюць наступныя віды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік у сказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г. зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назву каардынацыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і роду дзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам), што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета было цёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе ад назоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік і выказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь. Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж↔ідзе. Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.

Выказнік можа дапасавацца да дзейніка:

у родзе і ліку: ён ішоў; яна ішла; яны ішлі;

у ліку: лес шуміць; дзеці вучацца;

у родзе, ліку і склоне: Вечар ціхі і цёплы;

у ліку і склоне: сястра — тэрапеўт-стаматолаг;

у склоне: Будаўнікі— ганаровая прафесія.

Выказнік можа быць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і нават з мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік: Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўны член адзін складае структурную аснову сказа.

Падпарадкаванне — гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага і залежнага). На падпарадкавальнай сувязі грунтуюцца словазлучэнні.

У сказе можа быць злучальная сувязь. Злучэнне – гэта сувязь, калі звязваюцца раўнапраўныя, незалежныя адно ад другога словы (аднародныя члены): Па-вясноваму молада і па-святочнаму ўрачыставыглядае сёння наш працавіты Мінск.

Адрозніваюць тры віды падпарадкавальнай сувязі слоў у сказе: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Дапасаванне – такая сувязь слоў у сказе, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым ліку, родзе, склоне або асобе, што і галоўнае: белая ружа, летні дзень.

Кіраванне – такая сувязь, пры якой галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўным ускосным склоне: пішу ручкай (творны склон), чытаю раман (вінавальны склон).

Прымыканне – такая сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Прымыкаць да галоўнага слова ў спалучэнні могуць нязменныя словы: прыслоўі (размаўлялі весела), дзеепрыслоўі (ішоў не спяшаючыся) і неазначальная форма дзеяслова (пачынала цямнець, прыйшлося расказаць).

Калі залежным выступае нязменнае слова, граматычная сувязь афармляецца без удзелу канчаткаў.

18.4 Віды сказаў

Віды сказаў па мэце выказвання

Апавядальныя:

Грамадка дужых дубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.

Пытальныя:

Ці не казку лес складае?

Пабуджальныя:

Каб мне вучыліся старанна!

Віды сказаў па інтанацыі

Клічныя – апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнай афарбоўкай.

Як прыемна пахне збожжа!

Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай:

1. клічнай інтанацыі

Гарачы дзень!

2. выклічнікаў

Эх, спека, спёка!

А прохладзь вечара далёк.

3. эмацыянальных часціц

Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход.

Пытальна-клічныя сказы – выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне:

Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!

Памятайце:

— кропка не ставіцца пасля сказаў-загалоўкаў

— шматкроп’е ставіцца для абазначэння незакончанасці думкі

18.5 Тыпы сказаў паводле структуры

Па колькасці граматычных асноў:

1. простыя (адна граматычная аснова):

Вясна прыносіла заўсёды свой мікраклімат.

2. складаныя (некалькі граматычных асноў):

Зазвіняць жалобна крыгі, і бурлівая вада снег размоклы у час адлігі, змые з лугу без сляда.

Па будове граматычнай асновы:

1. двухсастаўныя (дзейнік + выказнік):

Чалавечую душу жывіць памяць.

2. аднасастаўныя (з адным галоўным членам сказа):

Салаўя песнямі не кормяць.

Па наяўнасці даданых членаў сказа:

1. развітыя (пры наяўнасці даданых членаў сказа):

Сонца прыгравала ўсё мацней і мацней.

2. неразвітыя (даданыя члены сказа адсутнічаюць):

Сонца прыгравала.

Па наяўнасці ўсіх членаў сказа, неабходных для разумення сэнсу:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *